Урад Судану перадасьць былога прэзыдэнта Ўмара аль-Башыра Міжнароднаму крымінальнаму суду ў Гаазе, піша CNN.
Башыр, які правіў краінай амаль 30 гадоў, быў адхілены ад улады ў 2019 годзе ў выніку масавых пратэстаў.
Яго хочуць судзіць за ваенныя злачынствы і генацыд у Дарфуры. Ордэр на ягоны арышт быў выдадзены яшчэ ў 2009–2010 гадах, калі Башыр яшчэ займаў пасаду прэзыдэнта.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зрынутаму прэзыдэнту Судану прысудзілі два гады турмыМіжнародны крымінальны суд абвінаваціў яго ў арганізацыі генацыду падчас канфлікту ў заходняй суданскай правінцыі Дарфур, які выбухнуў у 2003 годзе.
Былога прэзыдэнта Судану лічаць ініцыятарам масавага зьнішчэньня трох этнічных меншасьцяў.