У адказ на гэтую навіну Джэніфэр Клэмэнт, прэзыдэнтка Міжнароднага ПЭНу, заявіла:
«ПЭН-супольнасьць рашуча асуджае закрыцьцё Беларускага ПЭН-цэнтру. Тое, што беларускія ўлады ліквідавалі Беларускі ПЭН у гадавіну спрэчных прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць трагічным напамінам пра шматлікія парушэньні, зь якімі сутыкнуўся народ Беларусі ў апошнія месяцы, а таксама пра непахіснасьць народу перад цяжкасьцямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можна ліквідаваць арганізацыю, але ня вольнае слова»,— літаратары заступіліся за закрыты ўладамі ПЭН-цэнтарПЭН-супольнасьць падтрымлівае Беларускі ПЭН-цэнтар і ўсіх людзей у Беларусі, якія працягваюць нястомна змагацца за свае правы. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна адмяніць рашэньне аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру і абараніць правы на свабоду слова, асацыяцый і мірных сходаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд вырашыў зьліквідаваць Беларускі ПЭН-цэнтарМіжнародны ПЭН заклікае беларускія ўлады тэрмінова спыніць падаўленьне свабоды слова, асацыяцый і мірных сходаў. Усе затрыманыя за мірнае выказваньне сваіх поглядаў павінны быць неадкладна і безумоўна вызваленыя. Перасьлед незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасьці павінен быць спынены, а адвольная ліквідацыя НДА, у тым ліку Беларускага ПЭН-цэнтру, павінна быць адмененая».