Сьледчы камітэт Беларусі не дазволіў разблякаваць рахункі ліквідаванай ініцыятывы, каб грошы пайшлі на дабрачыннасьць.
Рашэньне аб ліквідацыі ўстановы прыняў Менскі гарвыканкам.
Заснавальніца праекту «Имена» Кацярына Сінюк паведаміла ў сацсетках: Сьледчы камітэт адхіліў хадайніцтва, у якім арганізацыя прасіла разблякаваць рахункі, каб сабраныя на дабрачыннасьць грошы пайшлі праектам — напрыклад, тым, хто даглядае ў лякарнях сіротаў, або невылечна хворым дзецям у госьпісе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальніца плятформы «Имена»: «Нас ліквідуюць, бо мы не парушалі закон»Паводле Кацярыны Сінюк, на арыштаваных рахунках застаецца больш за 545 тысяч даляраў у эквіваленце.
Пры такім раскладзе заплаціць заробак супрацоўнікам арганізацыі ці звольніць іх кіраўніцтва таксама ня можа.