Пра працяг рэпрэсій супраць адвакатаў паведаміў у сваім тэлеграм-канале Дзьмітры Лаеўскі, былы абаронца экс-прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктара Бабарыкі.
Сярод адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзіі, сам Лаеўскі, былыя адвакаты члена прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай — Аляксандар Пыльчанка і Людміла Казак, Сяргей Зікрацкі, які абараняў яшчэ аднаго члена прэзыдыюму КР Максіма Знака і іншыя.
Лаеўскі праінфармаваў, што ў сераду выкліканы на кваліфікацыйную камісію Міністэрства юстыцыі па факце выключэньня з калегіі адвакатаў, «якое ўсімі спосабамі абскарджвае як супрацьпраўнае». Лаеўскі адзначыў, што на камісію выклікалі і іншыя ягоных калегаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мін’юст пазбавіў ліцэнзій яшчэ двух адвакатаўБылы абаронца Бабарыкі лічыць, што ў Беларусі цяпер становішча, калі «могуць ліквідаваць любога адваката ў сувязі зь ягонай прынцыповай пазыцыяй». На яго думку, «шмат у чым гэта вынік паводзін кіраўніцтва органаў адвакатуры, якія ўзялі на сябе адстойваньне інтарэсаў прафэсіі, а па факце выканалі процілеглую ролю».
Раней Лаеўскі неаднаразова крытыкаваў папраўкі ў закон аб адвакатуры. У адпаведнасьці зь ім у Беларусі скасавалі дзейнасьць адвакатаў у складзе адвакацкіх бюро і індывідуальную практыку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы адвакат Дзьмітры Лаеўскі: «Свабода грунтуецца на дабры, самапавазе і крытычным мысьленьні» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інтэрвію з палітвязьнем Максімам Знакам: «Ніхто ня мог прадказаць маштабы і асымэтрыю рэпрэсій» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нічога добрага пра яго не скажу». Што вядома пра судзьдзю, які разглядае справу Лосіка, Ціханоўскага і іншых