Лідэрам у колькасьці намінантаў на прэмію — выдавецтва «Галіяфы»: 9 кніг. Па 2 кнігі прадставілі выдавецтвы «Янушкевіч», «Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў», «Радыё Свабодная Эўропа», «Логвінаў» і «Кнігазбор». Астатнія маюць па 1 кнізе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Угодкі Ежы Гедройця: 115 год таму ў Менску нарадзіўся аўтар тэрміну «расстралянае адраджэньне»Поўны сьпіс намінантаў на прэмію імя Ежы Гедройця
1. Сяргей Абламейка. Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі. Менск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
2. Мікола Адам. ...І прыдбаў гэты дом. Менск, Чатыры чвэрці, 2020
3. Мікола Адам. Сёстры. Менск, Галіяфы, 2020
4. Сяргей Астраўцоў. Спадар Свабода. Менск, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2020
5. Сьвятлана Аўдзейчык. Кніга здольных. Спадкаемцы Сакрума. Менск, Галіяфы, 2020
6. Сяргей Балахонаў. Бог каханьня Марс. Менск, Янушкевіч, 2020
7. Ева Вайтоўская. Гарэзьлівы пацалунак. Менск, Янушкевіч, 2020
8. Ева Вежнавец. Па што ідзеш, воўча? Менск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
9. Вольга Гапеева. Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі. Менск, Галіяфы, 2020
10. Валеры Гапееў. І хай ніхто ня пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысьцік. Менск, Электронная кнігарня, 2020
11. Васіль Жуковіч. Бязьмежжа памяці. Менск, Каўчэг, 2020
12. Яўген Зубовіч. Беларускі палкоўнік. Кніга 2. Менск, Пазытыў-цэнтар, 2020
13. Марына Кайс. Паўзмоўча. Менск, Кнігазбор, 2020
14. Сяргей Календа. Акварыюм. Гісторыя аднаго юнацтва. Менск, Логвінаў, 2020
15. Мікола Калядны. Касьмічныя праекцыі. Менск, Галіяфы, 2020
16. Артур Клінаў. Локісаў. Вільня, Логвінаў, 2020
17. Максім Кутузаў. Porta Nigra. Менск, Галіяфы, 2020
18. Маргарыта Латышкевіч. Там, дзе сэрца. Менск, Колорград, 2020
19. Вераніка Ляўчук. Пра маму Зорачку і пра маленькую Зай. Менск, Галіяфы, 2020
20. Ірына Новік, Андрэй Вашкевіч. Гарадзенкі. Горадня, Юрсапрынт, 2020
21. Алесь Паплаўскі. Гульні з нулявымі сумамі. Менск, Галіяфы, 2020
22. Юльяна Пятрэнка. Харунжы. Verbera Ventorum. Менск, Кнігазбор, 2020
23. Павал Севярынец. Беларусалім. Сэрца сьвятла. Дніпро (Украіна), ФОП Середняк Т.К., 2020
24. Уладзімер Сіўчыкаў. Пацалаваць Фідэля. Менск, Выдавец Уладзімер Сіўчыкаў, 2020
25. Таня Скарынкіна. Райцэнтар. Менск, Пфляўмбаўм/Выдавец Раман Цымбераў, 2020
26. Збых Слупоўскі. Нарысы сучаснага краязнаўства. Менск, Галіяфы, 2020
27. Кірыл Стаселька. Пімкі. Менск, Галіяфы, 2020
28. Васіль Тамарыч. Вольны горад. Менск, Медысонт, 2020
29. Андрэй Федарэнка. Жэтон на метро. Менск, Мастацкая літаратура, 2020
30. Алесь Якімовіч. Русалка. Менск, Беларусь, 2020
31. Ганна Янкута. Марта і яе мара пра сьнег. Менск, Папуры, 2020
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Можна ліквідаваць арганізацыю, але ня вольнае слова»,— літаратары заступіліся за закрыты ўладамі ПЭН-цэнтар9 жніўня рашэньнем Вярхоўнага суду Беларускі ПЭН-цэнтар ліквідаваны. Нягледзячы на гэта, цырымонія ўганараваньня адбудзецца, запэўніваюць арганізатары.
У склад журы сёлетняй прэміі Гедройця ўвайшлі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуроляг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, доктар філялягічных навук, прафэсар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.
Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 году за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.
Папярэднія пераможцы: Павал Касьцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012); Уладзімер Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай зь сіропам і без» (2013); Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014); Віктар Казько, «Час зьбіраць косьці» (2015); Макс Шчур, «Завяршыць гештальт» (2016); Зьміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017); Уладзімер Арлоў, «Танцы над горадам» (2018); Ільля Сін, «Libido» (2019); Сяргей Дубавец, «Тантамарэскі» (2020).
Арганізатарамі прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў, пры падтрымцы амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытуту ў Менску.