Каардынатар гуманітарнай дапамогі ААН Марцін Грыфітс заклікаў аўганскія бакі канфлікту да неадкладнага спыненьня агню.
«Аўганскія дзеці, жанчыны і мужчыны жывуць ва ўмовах штохвіліннай небясьпекі для жыцьця і цярпяць шматлікія страты. За апошні месяц напады на правінцыі Гільмэнд, Кандагар і Герат прывялі да гібелі сама меней тысячы чалавек», — заявіў Грыфітс, чые словы цытуе сайт ААН.
Да Грыфітса гвалт супраць мірнага насельніцтва ў Аўганістане засудзілі Генэральны сакратар ААН і члены Рады Бясьпекі. Гуманітарныя арганізацыі застаюцца ў гарачым пункце і будуць далей дапамагаць мясцовым жыхарам. Аднак пакуль у валянтэраў няма гарантый бесьперашкоднай дастаўкі грузаў для дапамогі насельніцтву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» захапіў другі рэгіянальны цэнтар у АўганістанеУ ЮНІСЕФ заявілі, што шакаваныя і абураныя імклівым пагаршэньнем сытуацыі ў Аўганістане.
«За апошнія 72 гадзіны сама меней 20 дзяцей былі забітыя і 130 атрымалі раненьні ў правінцыі Кандагар, двое дзяцей — у Хасьце, а ў правінцыі Пакція забітыя пяцёра і параненыя трое непаўналетніх».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» упершыню за шмат гадоў захапіў сталіцу аўганскага рэгіёну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джордж Буш-малодшы: вывад войскаў ЗША з Аўганістану стане катастрофай для жанчын і дзяўчынак гэтай краіны