Такія тэрміны ўтрымліваюцца ў пляне мерапрыемстваў дзяржаўнай праграмы «Стварэньне дадатковых умоў для разьвіцьця галіны інфармацыйных тэхналёгій». Ініцыятыву ўхваліла ўрадавая камісія па лічбавым разьвіцьці.
Міністэрства лічбавага разьвіцьця, сувязі і масавых камунікацый РФ ужо да канца 2021 году падрыхтавала нарматыўную базу для пераводу дзяржаўных служачых і бюджэтнікаў на дзяржаўную плятформу «Падтрымка працоўных камунікацый». Міністэрства адукацыі да лютага 2022 году мае распрацаваць рэкамэндацыі для выкладчыкаў, паводле якіх яны змогуць мець зносіны з бацькамі, студэнтамі і школьнікамі толькі праз айчынныя сэрвісы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Роля Telegram у 2020 годзе: паміж свабодай слова і «групамі нянавісьці»Ідэя пераводу дзяржаўных служачых і бюджэтнікаў на расейскія сэрвісы сувязі ўпершыню была агучаная ў канцы 2020 году — пасьля таго, як Microsoft адмовілася пастаўляць праграмнае забесьпячэньне ў МГТУ імя Баўмана. Кампанія тлумачыла гэта экспартнымі абмежаваньнямі ЗША, заяўляючы, што ня мае права супрацоўнічаць з ВНУ, які рыхтуе спэцыялістаў для абароннай галіны.
- У красавіку дыстрыб’ютар Zoom ў Расеі і СНД паведаміў, што расейскім кампаніям і ўстановам зь дзяржаўным удзелам забароняць карыстацца карпаратыўнай вэрсіяй відэасэрвісу. У Zoom пазьней заявілі, што расейскія дзяржаўныя органы і структуры зь дзяржаўным удзелам могуць атрымліваць карпаратыўныя паслугі не праз партнэраў-дыстрыб’ютараў, а праз сайт кампаніі. Раскамнагляд параіў расейскім карыстальнікам пераходзіць на айчынныя аналягі.
- У сакавіку ў дзяржаўным «Растэху» абмежавалі выкарыстаньне Zoom, Skype, WhatsApp і іншых замежных прыкладаньняў. У дзяржкарпарацыі ўдакладнілі, што іх забаронена ўсталёўваць на карпаратыўныя ноўтбукі і кампутары, а наўзамен прапануецца карыстацца айчыннымі аналягамі, у тым ліку ўласнымі распрацоўкамі карпарацыі.