У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і наступных падзеяў музыка Лявон Вольскі выпусьціў кліп на ўжо вядомую песьню «Палон» на словы Аляксандра Лукашука. У запісе ўдзельнічалі палітвязьні, іх сваякі, музыкі, мастакі і акторы.
Гэтую песьню Лявон Вольскі напісаў некалькі гадоў таму на тэкст, прысьвечаны раптоўнай зьмене паветра, сьвятла, прасторы, якую адчуваюць захопленыя у палон мірныя людзі. Цяпер песьня зноў актуалізавалася.
У запісе кліпу ўзялі ўдзел палітзьняволены музыка Ігар Банцэр, Дар'я Лосік, жонка палітвязьня Ігара Лосіка, Вольга і Францішак Севярынцы – жонка і сын палітвязьня палітыка Паўла Севярынца, а таксама сьпявачка Маргарыта Ляўчук, паэтка Валярына Кустава, актор Аляксандар Ждановіч, мастак Міхаіл Гулін, журналіст і музыка гурту Dzieciuki Аляксандр Дзянісаў, гурт Nizkiz і Аляксандар Ільін ды іншыя.