«У мамы правялі ператрус, забралі ў Сьледчы камітэт, потым яе зьмясцілі ў ІЧУ. Нібыта за гвалт над міліцыяй 27 верасьня, калі ў Гомлі была акцыя пратэсту, у ўдзельнікаў якой міліцыя распыляла газ. Тады мама была затрыманая, у яе пасьля затрыманьня здарыўся нэрвовы зрыў, і яна трапіла на два месяцы ў бальніцу», — расказала БелаПАН дачка затрыманай Аліна Бірукова.
Паводле яе слоў, сілавікі забралі маці з працы. Таксама міліцыя дзяжурыла пад домам самой Біруковай.
Дачку затрымлівалі ў чэрвені. Нягледзячы на тое, што ў жанчыны трохгадовы дзіця, яна тры дні правяла ў ІЧУ па падазрэньні ва ўдзеле ў масавых беспарадках, таксама 27 верасьня 2020 году.
У той дзень у Гомлі прайшоў марш. Яго ўдзельнікаў жорстка затрымліваў АМАП, быў ужыты газ і сьветлашумавыя ракетніцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі супраць дэманстрантаў прымянялі газ і сьвятлашумавую ракетніцу, затрымалі 20 чалавек. ФОТАПасьля акцыі пратэсту распачалі шэраг крымінальных спраў.