З вучэбнай праграмы па расейскай літаратуры за 11-ю клясу ў агульнаадукацыйных школах Беларусі зьніклі Сьвятлана Алексіевіч, Аляксандар Салжаніцын і Ўладзімір Набокаў, піша Медиазона.Беларусь. Зьмены заўважыў выкладчык Сяргей Дубялевіч.
На сайце нацыянальнага адукацыйнага парталу даступныя школьныя праграмы на будучы навучальны год, а таксама прынятая ў 2017 годзе праграма, якая дзейнічала і ў 2020 годзе.
У праграме, зацьверджанай у 2020 годзе, у разьдзеле «Месца і роля ў літаратурным працэсе дысыдэнцкай літаратуры» прысутнічаюць Аляксандар Салжаніцын, Уладзімір Набокаў, Віктар Някрасаў. Асобна на вывучэньне твору «Один день Ивана Денисовича» ў праграме стаялі 3 гадзіны. Сярод твораў, для дадатковага чытаньня пазначаны «Матрёнин двор». У зацьверджанай у 2021 годзе рэкамэндаваным пісьменьнікам застаўся толькі Някрасаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі сьвет падзяліўся канчаткова і назаўсёды». Пісьменьнікі пра беларускую рэвалюцыюСярод літаратуры, створанай беларускімі пісьменьнікамі на расейскай мове ў праграме 2020 году ў разьдзеле «Проза. Чалавек і вайна» вывучалася кніга Сьвятланы Алексіевіч «Последние свидетели». У новай праграме на яе месцы паказаны старшыня праўладнага саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
20 жніўня 2020 году Генэральная пракуратура Беларусі распачала крымінальную справу па факце стварэньня Каардынацыйнай рады. 26 жніўня Сьвятлану Алексіевіч дапыталі ў Сьледчым камітэце. Пазьней яна зьехала з краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскіх ВНУ недабор студэнтаў на бюджэтную форму навучаньня ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Неверагодны 2020-ы». Сьвятлана Алексіевіч: «Трэба назапашваць новую эліту і ня ўпасьці ў роспач»