«Улічваючы ўмовы бясьпекі і скарачэньне штату, магчымасьці амбасады ў аказаньні дапамогі грамадзянам ЗША ў Аўганістане вельмі абмежаваныя нават у Кабуле», — гаворыцца ў заяве амбасады ЗША ў Кабуле, якую цытуе «Голас Амэрыкі».
Тым часам Times паведаміў, што з авіябазы ЗША ў Катары вылецелі ў Аўганістан бамбавікі B-52 Stratofortress. Лік самалётаў не называецца. Авіяўдары наносяцца па цэлях у правінцыях Кандагар, Герат, Лашкаргах і Гільмэнд.
Гвалт у Аўганістане няўхільна расьце з часу, як было абвешчана аб вывадзе замежных войскаў з краіны. «Талібан» атакаваў мноства рэгіёнаў і амаль падвоіў кантраляваную баявікамі тэрыторыю, захапіўшы некалькі ключавых памежных пераходаў і дзьве правінцыйныя сталіцы, гарады Німроз і Шыбарган.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» захапіў другі рэгіянальны цэнтар у Аўганістане ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Аўганістане талібы наступаюць на Герат, Кандагар і Лашкаргах