«Талібан» захапіў другі рэгіянальны цэнтар у Аўганістане

Антываенная дэманстрацыя ў Аўганістане, 5 жніўня 2021 г.

Талібы захапілі Шыбарган, сталіцу правінцыі Дзяўзджан, пасьля цяжкіх баёў у горадзе і ваколіцах.

Пра гэта паведамляе аўганская служба Радыё Свабода, адзначаючы, што паводле яе крыніцаў талібы падпалілі палац военачальніка і даўняга іх ворага Абдула Рашыда Дустума ў Шыбаргане і будынак адміністрацыі правінцыі Джаўзджан.

Тым часам прэсавы прадстаўнік Міністэрства абароны Аўганістану сказаў Бі-Бі-Сі, што ўрадавыя сілы ўсё яшчэ знаходзяцца ў горадзе і «ў найбліжэйшы час» ачысьцяць яго з талібаў.

Раней паведамлялася, што баевікі радыкальнага руху «Талібан» 6 жніўня захапілі горад Зарандж, сталіцу правінцыі Німроз у Аўганістане.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» упершыню за шмат гадоў захапіў сталіцу аўганскага рэгіёну

За апошнія тыдні баевікі руху «Талібан» імкліва прасунуліся наперад, захапіўшы вялікія абшары сельскай мясцовасьці, і цяпер нацэленыя на ключавыя гарады Аўганістану.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Аўганістане талібы наступаюць на Герат, Кандагар і Лашкаргах