Вольга Худэнка, Марыя Літвінчук, Маргарыта Махнева і Надзея Папок занялі 2-е месца на дыстанцыі 500 мэтраў у байдарцы, паведаміў Нацыянальны алімпійскі камітэт.
Гэта шостая ўзнагарода беларусаў на Алімпіядзе ў Токіё.
Якія мэдалі заваявалі беларусы на Алімпіядзе ў Токіё
Золата
- Іван Літвіновіч — скачкі на батуце
Срэбра
- Магамедхабіб Кадзімагамедаў — вольная барацьба.
- Ірына Курачкіна — вольная барацьба
- Вольга Худэнка, Марыя Літвінчук, Маргарыта Махнева, Надзея Папок — веславаньне на байдарцы (500 м)
Бронза
- Ванэса Каладзінская — вольная барацьба
- Максім Недасекаў — скачкі ў вышыню
- Аліна Гарноська — мастацкая гімнастыка
У мэдальным заліку Беларусь займае 44-е месца з 85.