Nestlé значна скараціў рэклямны бюджэт для Беларусі

Ілюстрацыйнае фота.

Найбуйнейшы ў сьвеце вытворца прадуктаў харчаваньня Nestlé зьменшыць аб’ёмы сваёй рэклямы на беларускіх дзяржтэлеканалах, паведамляе Deutsche Welle.

«Мы ўважліва сочым за разьвіцьцём падзей у Беларусі і, натуральна, рэгулярна правяраем нашу рэклямную палітыку і карпаратыўную камунікацыю. У выніку гэтых рэгулярных праверак мы ўжо значна скарацілі рэклямны бюджэт для Беларусі», — паведаміла прэс-служба Nestlé у адказ на запыт Deutsche Welle.

Прычынай запыту сталі абвінавачваньні ў адрас некалькіх амэрыканскіх і эўрапейскіх кампаній у тым, што яны фактычна фінансуюць прапаганду рэжыму Лукашэнкі. Да такой высновы прыйшла нямецка-швайцарская праваабарончая арганізацыя Libereco.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Henkel, Coca-Cola, L’Oréal ды іншыя заходнія карпарацыі фінансуюць прапаганду Лукашэнкі