Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы, абвінаваціўшы Вільню ў наўмысным ужываньні гвалту супраць мігрантаў.
Што кажуць у Беларусі і Літве пра сытуацыю зь мігрантамі на супольнай мяжы?
Усе паведамленьні пра сьмерць чалавека «неславянскага аблічча» побач зь Беняконямі грунтуюцца на паведамленьнях афіцыйных беларускіх структураў і ананімных крыніц.
Літоўскія ўлады адрэагавалі неадкладна, назваўшы інцыдэнт правакацыяй беларускага боку.
Пасьля чарговай стадыі абвастрэньня мігранцкага крызісу Літва зьмяніла тактыку паводзінаў: за папярэдні дзень 321 ўцекача выдварылі, 44 разьвярнулі на мяжы і толькі 19 памежнікі затрымалі.