Да гадавіны пасьлявыбарных падзеяў стартуе спэцпраект #Август2020. ВІДЭА

Сваякі зьняволеных перад Акрэсьціна, архіўнае фота

У чатырохмеснай камэры № 18 менскай сьледчай турмы на Акрэсьціна на некалькі дзён бязь ежы, вады і паветра апынуліся 36 жанчын. Пасьля вызваленьня аўтарам праекту #Август 2020 удалося паразмаўляць з 12 зь іх.

Усе гераіні трапілі ў турму летась 9–12 жніўня, там яны пазнаёміліся і падтрымлівалі адна адну. Жанчыны зь перапоўненай камэры на Акрэсьціна паабяцалі сабе нічога не хаваць, казаць праўду ўсяму астатняму сьвету.

12 гісторый сталі асновай мультыфарматнага web-праекту, у якім спалучаюцца тэксты, ілюстрацыі, відэа, аўдыё і музыка. З апорай на дакумэнтальныя сьведчаньні відавочцаў расказваецца, як уладкаваная машына здушэньня іншадумства ў Беларусі.


У праекце бяруць удзел вядомыя творцы — Лявон Вольскі, Андрусь Такінданг, Уладзімер Пугач, Павал Аракелян, гурты «Ляпіс Трубяцкі», Naviband ды іншыя.

Аўтар прадмовы — пісьменьнік, актор, грамадзкі дзеяч Стывэн Фрай. Аўтар тэкстаў — журналіст і літаратар Валеры Панюшкін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Цяпер я магу хадзіць». Як зьмянілася жыцьцё хлопца, якому летась адарвала ступню на пратэсьце. ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікава ў інтэрвію перад судом: «Лукашэнка забыўся, што жыць яму ня з Пуціным»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ксёндз Вячаслаў Барок: перамены ў Беларусі адбудуцца хутка, бо іх хочуць і прыхільнікі ўлады, і народ