«Ад сёньняшняга дня ніводная нага на тэрыторыю Беларусі з сумежнага боку, няхай гэта будзе поўдзень ці захад, ступіць не павінна, — загадаў Лукашэнка. — Закрыйце кожны мэтар мяжы. Мы нездарма ўкладвалі калясальныя сродкі ў памежныя войскі, наагул у сілавыя структуры. Народ павінен адчуваць сябе спакойна, ён павінен ведаць, што ёсьць мужыкі, гатовыя іх абараніць. Ня дай бог яны (сумежныя краіны) пачнуць рэалізоўваць тактыку выправаджэньня людзей, якіх яны туды паклікалі. Вы ведаеце наступствы, яны — таксама. Таму хай думаюць, мы іх папярэдзілі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы: «Гэта правакацыя і казкі братоў Грым»Камэнтуючы сытуацыю з памерлым напярэдадні на беларускай тэрыторыі ірацкім мігрантам, Лукашэнка параўнаў дзеяньні заходніх суседзяў з тым, што ў часе вайны ўчынялі нацысты.
«Дайсьці да таго, каб забіваць людзей і напаўжывых выкідваць на нашу тэрыторыю. Ну нацысты і ўсё, чаго пра іх казаць», — цытуе яго БелТА.\
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Украіны хоча, каб знайшлі ўсю праўду пра сьмерць беларускага актывіста ў КіевеТаксама Лукашэнка зрабіў заяву пра кіраўніцтва Ўкраіны, у аснове палітыкі якога, на ягоную думку, «ляжыць канфрантацыя, што нясе дадатковую пагрозу для Беларусі», .
«Народ блізкі, народ родны, але кіраўніцтва Ўкраіны, праводзячы антынародны курс, узяло арыентацыю канфрантацыі. Мы ня кажам, куды яны там — на Захад, на Ўсход ідуць, на Поўдзень — усё роўна. Гэта іх справа вызначацца. Але ў аснове іх палітыкі ляжыць канфрантацыя. І для нас гэта дадатковая пагроза, якой мы ня мелі раней», — удакладніў Лукашэнка.