Пра гэта паведаміла Літоўская тэлевізія LRT.
Усяго з пачатку году затрымалі 4110 мігрантаў, падсумавала літоўская служба статыстыкі. У гэтую лічбу не ўваходзяць мігранты, якіх літоўскія памежнікі не прапусьцілі церазь мяжу.
З 3 жніўня на загад міністра ўнутраных справаў літоўскія памежнікі пачалі вяртаць мігрантаў у Беларусь, транзытам церазь якую яны рушаць у Літву з краін Азіі і Афрыкі.
Сёньня беларускі Памежны камітэт заявіў, што Літва прымушае мігрантаў парушаць беларускую мяжу. І паведаміў, што спробу «агрэсіўнага выдварэньня» васьмёх іракцаў беларускія памежнікі не дапусьцілі. Аднак калі аднаму з уцекачоў стала блага на сумежнай тэрыторыі, яго адвезьлі ў беларускі шпіталь, бо «людзі ў літоўскай памежнай форме пакінулі мігрантаў і зьехалі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Чэхіі: «Эўразьвяз павінен пакласьці канец нахабнаму выкарыстаньню Лукашэнкам міграцыі як зброі супраць Літвы»4 жніўня Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца паблізу памежнага пункту ў Беняконях. Ён нібыта сканаў на руках беларускіх памежнікаў. Літоўскія службы заявілі, што прачыталі гэтую інфармацыю ў СМІ, а кіраўнік Міністэрства абароны Літвы Арвідас Анушаўскас назваў гэтыя паведамленьні беларускага боку «правакацыяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Іраку пракамэнтавала гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі абвяргаюць паведамленьні аб перавышэньні паўнамоцтваў на мяжы зь Беларусьсю