«Амбасада Рэспублікі Ірак у Маскве, гаворыцца ў заяве, зь вялікім зацікаўленьнем сочыць за інцыдэнтам, што пацягнуў за сабой забойства грамадзяніна Іраку на мяжы Беларусі і Літвы. Мы зноў заклікаем усіх іракцаў не рабіцца больш мішэньню сетак кантрабанды і гандлю людзьмі».
4 жніўня беларускія дзяржаўныя мэдыя і праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што непадалёк ад беларуска-літоўскай мяжы знайшлі іракца ў цяжкім стане.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы: «Гэта правакацыя і казкі братоў Грым»Паводле іх, мужчыну неславянскага аблічча знайшлі ноччу мясцовыя жыхары ў раёне пункту пропуску Беняконі і паведамілі пра гэта памежнікам. Выратаваць яго не ўдалося.
Сьледчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па артыкуле «Забойства». Пры якіх абставінах загінуў іншаземец, зараз высьвятляюць беларускія сьледчыя органы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія памежнікі абвяргаюць паведамленьні аб перавышэньні паўнамоцтваў на мяжы зь БеларусьсюЛітоўскія памежнікі заявілі, што не атрымлівалі інфармацыі пра інцыдэнт з грамадзянінам Іраку ад беларускіх уладаў, і кажуць, што даведаліся пра гэта зь беларускіх СМІ і сацыяльных сетак, за якімі ўважліва сочаць.
Афіцыйныя ўлады Літвы адкінулі якое-небудзь дачыненьне да здарэньня. Міністэрства абароны Літвы назвала інцыдэнт «правакацыяй», МУС — «казкамі братоў Грым».
- Дэпартамэнт статыстыкі Літвы паведаміў, што за содні памежнікі краіны затрымалі 19 мігрантаў, што значна меней за папярэднія дні. Агульная колькасьць нерэгулярных мігрантаў, злоўленых на мяжы літоўскімі службамі, склала ўжо 4119 чалавек. Таксама ў Літве пацьвердзілі, што працягваюць выконваць загад міністра ўнутраных справаў Агне Білатайце і вяртаць мігрантаў назад у Беларусь, транзытам празь якую яны рушаць у Літву з краін Азіі і Афрыкі.