«Эўразьвяз павінен пакласьці канец нахабнаму выкарыстаньню Лукашэнкам міграцыі як зброі супраць Літвы, аднаго са сваіх чальцоў. Цяпер пытаньне ня ў тым, ці павінен Эўразьвяз увесьці дадатковыя жорсткія санкцыі, а ў тым, калі ён павінен гэта зрабіць. Таксама неабходна надаць Літве дадатковую тэхнічную дапамогу і пэрсанал».
Яго літоўскі калега Габрыелюс Ландсбергіс падзякаваў чэскаму міністру за падтрымку.
Раней Ландсбергіс, камэнтуючы інфармацыю аб павелічэньні колькасьці авіярэйсаў з Іраку ў Менск, заявіў, што Эўразьвязу варта ўвесьці санкцыі супраць усіх уцягнутых у працэсы нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі. Ён адзначыў, што дыпляматычныя кантакты Эўразьвязу, Літвы з Іракам і Турэччынай не даюць плёну. Тады ж ён прапанаваў новыя санкцыі для тых, хто займаецца кантрабандаю людзей.
4 жніўня стала вядома, што Ірак можа на 10 дзён прыпыніць авіярэйсы ў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадар ЭЗ у Багдадзе: Падобна, што рэйсы з Іраку ў Менск на нейкі час прыпыняццаЗ пачатку 2021 году літоўскія памежнікі затрымалі 4090 мігрантаў, якія прыбылі з тэрыторыі Беларусі, — гэта ў 50,5 раза больш, чым за ўвесь 2020 год (81 чалавек). Апошнія два дні памежнікі вяртаюць асноўную частку мігрантаў, не даючы ім заглыбіцца ў тэрыторыю Літвы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежны камітэт Беларусі паведаміў пра гібель іракца на беларуска-літоўскай мяжы. Улады Літвы: «Гэта правакацыя і казкі братоў Грым»