Івацэвіцкі міліцыянт пакрыўдзіўся на смайлік
Жыхарку Івацэвічаў Вольгу Кронду асудзілі за камэнтары ў адным з тэлеграм-чатаў. Яе абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады — супрацоўніка мясцовага РАУС.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, на першым пасяджэньні судзьдзя Аляксандар Кірыловіч папрасіў супрацоўнікіаў мэдыяў пакінуць залю, піша інфармацыйны рэсурс «Першы рэгіён». Хадайніцтва аб закрытым судзе заяўляў абражаны міліцыянт.
«У мэтах невыдавання зьвестак, якія зьмяшчаюцца ў крымінальнай справе і зьневажаюць мае гонар і годнасьць. А таксама для гарантаваньня маёй бясьпекі як пацярпелага», — заявіў міліцыянт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд над маці-адзіночкай з Івацэвічаў за «смайлікі какашак» зрабілі закрытымКрымінальную справу на жыхарку Івацэвічаў Вольгу Кронду завялі за камэнтары ў адным з тэлеграм-чатаў. Сярод іншага жанчыну вінавацілі ў публікацыі смайлікаў «гаўняшка» пад допісам пра супрацоўніка міліцыі.
Суд Івацэвіцкага раёну прызнаў жанчыну вінаватай у злачынстве. Яе пакаралі 2 гадамі «хатняй хіміі», акрамя таго, яна павінна выплаціць 2 тысячы рублёў маральнай кампэнсацыі міліцыянту.
Раней у Вольгі Кронды апісалі лядоўню, пральную машыну і тэлевізар.