Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале Народнага антыкрызіснага кіраваньня, якое раней выступіла з ініцыятывай заблякаваць трансфэр 950 мільёнаў даляраў крэдыту для Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта будзе азначаць дэфолт». Латушка — пра самы эфэктыўны ціск на рэжым«Беларусы працягваюць змагацца супраць рэжыму. ЗША і саюзьнікі дамагліся прагрэсу ў пытаньні санкцыяў супраць Лукашэнкі. Вылучэньне мільярда ад МВФ перакрэсьлівае дасягнуты прагрэс. Больш за тое, доступ да рэсурсаў фонду дае сыгнал дыктатарам: за арганізацыю рэпрэсіяў супраць грамадзян сваіх краін на дзяржаўным узроўні яны могуць нават атрымаць узнагароду, — гаворыцца ў заяве групы «Сяброў Беларусі» Кангрэсу ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьнешні эканамічны цуд». Дарадца Ціханоўскай тлумачыць, што трымае беларускую эканоміку на плывуКангрэсмэны заклікалі МВФ абмежаваць для нелегітымнай улады доступ да рэсурсаў датуль, пакуль не пачнецца дыялёг з дэмакратычнымі сіламі і ня будуць арганізаваны сумленныя выбары.
«Сябры Беларусі» — міжпартыйная група Палаты прадстаўнікоў ЗША, мэта якой — прасоўваць у Беларусі дэмакратычныя рэформы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія палітыкі заклікалі Эўразьвяз, ЗША і Канаду стварыць адзіны фронт для абароны сувэрэнітэту Беларусі