Паводле інфармацыі «Вясны», палітвязень Дзьмітры Кулакоў, які быў на «хіміі», зьехаў з Беларусі.
Кулакова асудзілі на 3,5 года «хіміі» за тое, што ён пісаў абразы і пагражаў гвалтам супрацоўнікам міліцыі ў тэлеграм-чаце. Ён адбываў пакараньне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 17 у Шклове.
Паводле інфармацыі «Вясны», Дзьмітры ўцёк з папраўчай установы і пакінуў межы Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў іншай краіне.
У чэрвені паведамлялася, што Дзьмітры Кулакоў праглынуў лыжку, бо яго беспадстаўна пазбавілі спатканьня зь сям’ёй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін зьняволены праглынуў лыжку на знак пратэсту супраць турэмнай адміністрацыі