Паводле каналу, сустрэча праходзіла ў галоўным офісе прэмʼера і працягвалася каля 25 хвілін.
Падчас перамоваў абмеркавалі:
— Праграму дапамогі грамадзянскай супольнасьці: палітвязьням і іх семʼям, студэнтам, мэдыкам, рабочым і іншым рэпрэсаваным беларусам.
— Санкцыі супраць рэжыму: важна, каб яны былі эфэктыўнымі і каардынаваліся з краінамі ЭЗ, ЗША і Канадай.
— Атаку на свабоду слова і на ўзаемадапамогу беларусаў: Ціханоўская расказала пра інцыдэнт зь лёгкаатлеткай Крысьцінай Ціманоўскай і пра гібель ва Ўкраіне актывіста Віталя Шышова.

Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларускай дыяспарай, Лёндан, 3 жніўня 2021
— Падтрымку беларускай дыяспары ў Вялікай Брытаніі.
— Магчымасьць падняць беларускае пытаньне ў міжнародных арганізацыях (АБСЭ, Рада бясьпекі ААН, Рада па правах чалавека ААН).
Ціханоўская заявіла: «Зь цягам часу тэрор супраць беларусаў пачаў закранаць жыцьцё і бясьпеку іншых дзяржаваў. Найлепшы прыклад — міграцыйны крызіс: рэжым выкарыстоўвае нелегальных мігрантаў у якасьці помсты Літве і Эўразьвязу за падтрымку беларусаў».
Сьвятлана Ціханоўская на сустрэчы зь беларускай дыяспарай, Лёндан, 3 жніўня 2021
Ціханоўская падзякавала прэмʼеру за ініцыяваньне Маскоўскага мэханізму, стварэньне міжнароднай плятформы фіксацыі злачынстваў рэжыму і падтрымку Беларусі на ўсіх міжнародных форумах. Пасьля сустрэчы зь Ціханоўскай Джонсан заявіў, што ён «цалкам на баку беларусаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан Сьвятлане Ціханоўскай: Мы на вашым баку