Гэтую заяву Грозеў зрабіў у часе жывога эфіру радыёстанцыі «Эхо Москвы», фрагмэнт зьмешчаны ў тэлеграм-канале Эўрарадыё.
Грозеў не выключае, што сьмерць у Кіеве беларускага актывіста Віталя Шышова — гэта забойства, і сказаў, што Bellingcat накіроўвае «амаль усе рэсурсы на расьсьледаваньне гэтага забойства (калі яно забойства)».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра «Беларускі дом ва Ўкраіне», кіраўніка якога знайшлі павешанымАдзін з заснавальнікаў і фармальны кіраўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталь Шышоў зьнік раніцай 2 жніўня.
Паводле сяброў, ранкам ён звыкла пайшоў на прабежку і не вярнуўся. Віталь Шышоў увосень 2020 году зьехаў зь Беларусі ад перасьледу, жыў у Кіеве. 3 жніўня яго знайшлі павешаным у Сьвятошынскім парку Кіева непадалёк ад ягонага дому, паведаміла паліцыя.
Прадстаўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Юры Шчучко ў эфіры «Настоящего времени» паведаміў, што цела Віталя Шышова знайшлі прадстаўнікі «Беларускага дому ва Ўкраіне», якія раніцай аднавілі пошукі. Паводле Шчучко, на твары Шышова былі сьляды пабіцьця.
Шчучко заявіў, што актывісты «Беларускага дому ва Ўкраіне» атрымлівалі інфармацыю, у тым ліку з СБУ, што ва Ўкраіну прыяжджаюць прадстаўнікі беларускіх спэцслужбаў «для фізычнага зьнішчэньня нашых актыўных чальцоў».
Шчучко сказаў, што на мінулым тыдні Шышоў папрасіў яго ў выпадку чаго паклапаціцца пра ягоных блізкіх. «У яго было нейкае дзіўнае прадчуваньне», — адзначыў Шчучко.
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Ігар Кліменка заявіў, што сьледчыя сканцэнтраваныя на расьсьледаваньні дзьвюх вэрсій гібелі аднаго зь кіраўнікоў Беларускага дому ва Ўкраіне Віталя Шышова.
«Разглядаюцца вэрсіі пра самагубства і пра забойства з імітаваньнем самагубства. Гэта дзьве асноўныя вэрсіі, хаця мы не адкідаем іншых. Магчыма, у часе расьсьледаваньня будуць і іншыя вэрсіі», — паведаміў Ігар Кліменка 3 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
Ігар Кліменка таксама паведаміў, што Віталь Шышоў не зьвяртаўся ў паліцыю з заявамі пра тое, што за ім сочаць. «Такіх зваротаў не было, ні летась, ні сёлета».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Садраная скура на носе, на левым калене». Украінская паліцыя расьсьледуе дзьве вэрсіі гібелі прадстаўніка Беларускага дому ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён ня мог учыніць самагубства». Дзяўчына Віталя Шышова — пра апошнія дні ягонага жыцьця ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская пра сьмерць Шышова: «Беларусы ня могуць быць у бясьпецы нават за мяжой»