Прэм’ер Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан на сустрэчы ў Лёндане са Сьвятланай Ціханоўскай заявіў пра падтрымку дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
«Мы адназначна на вашым баку, мы моцна падтрымліваем тое, што вы робіце. Я вельмі рады вас бачыць», — перадае ягоныя словы агенцтва Reuters.
«Мы Мы адданыя падтрымцы правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, — цытуе Independent словы Джонсана з сустрэчы з
Ціханоўскай. — Мы рашуча падтрымліваем народ Беларусі і, я думаю, мы былі аднымі з першых, хто ўвёў санкцыі пасьля захопу лайнэра з Раманам Пратасевічам».
Ціханоўская падзякавала Джонсана за падтрымку. «Вельмі важна разумець, што адна з самых магутных краінаў сьвету падтрымлівае Беларусь », — цытуе яе словы Interfax.
Лёнданская The Guardian напісала ў сувязі зь візытам Ціханоўскай, што яна «сустрэнецца з дэпутатамі, ёй будзе прадастаўлены картэж у якасьці дэманстрацыі сурʼёзнасьці, зь якой Вялікая Брытанія ставіцца да яе бясьпекі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абмеркавала з амэрыканскім філёзафам Фукуямам трансфармацыю Беларусі ад аўтакратыі да дэмакратыі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка не адчувае сябе пераможцам. Дыскусія аналітыкаў