Адзін з заснавальнікаў і фармальны кіраўнік «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталь Шышоў зьнік раніцай 2 жніўня, а на наступны дзень яго знайшлі павешаным у Сьвятошынскім парку Кіева непадалёк ад дому, у якім ён жыў разам са сваёй дзяўчынай Бажэнай Жолудзь.
Апошняе «Садраная скура на носе, на левым калене». Украінская паліцыя расьсьледуе дзьве вэрсіі гібелі прадстаўніка Беларускага дому ва ЎкраінеНефармальная ініцыятыва
«Беларускі дом ва Ўкраіне» спачатку функцыянаваў як нефармальная ініцыятыва. Яна зьявілася адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі і аб’яднала як прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў, якія ўжо існавалі і былі зарэгістраваныя раней на ўкраінскай тэрыторыі, гэтак і новых уцекачоў зь Беларусі.
Нефармальную ініцыятыву напачатку падтрымлівалі таксама і беларусы, якія зьехалі ва Ўкраіну шмат гадоў таму і мелі тут свой бізнэс.
Фактычна гэтая ініцыятыва першай адрэагавала на неабходнасьць дапамагаць беларусам-уцекачам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён быў ураўнаважаны, пазытыўны, шмат каму дапамагаў», — сябры пра Віталя ШышоваВарта памяці Рамана Бандарэнкі і крыж ля амбасады
Увосень мінулага году на адну з акцыяў, якія ў той час амаль штодзённа праходзілі пад амбасадай Беларусі ў Кіеве, прыйшоў колішні грамадзянін Беларусі, добраахвотнік батальёну «Азоў» Сяргей Кароткіх. Ён цяпер мае ўкраінскае грамадзянства і актыўна ўдзельнічае ў палітычна-грамадзкіх арганізацыях «Нацыянальны корпус» і «Нацыянальныя дружыны», зьвязаных з экс-дэпутатам Андрэем Білецкім, колішнім камандзірам добраахвотніцкага батальёну «Азоў».
У лістападзе 2020-га Сяргей Кароткіх ужо лічыўся сваім чалавекам у новай беларускай дыяспары, бо дапамагаў трымаць варту ля стыхійнага мэмарыялу Раману Бандарэнку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве другую ноч запар працягваецца варта ля амбасады Беларусі – ахоўваюць мэмарыял Раману БандарэнкуПазьней менавіта ён без узгадненьня з гарадзкімі ўладамі ініцыяваў і ўсталяваў мэталічны крыж у памяць пра рэпрэсаваных у Беларусі ў часе мірных акцыяў. Гэта стала падставай для ноты пратэсту, якую накіравалі беларускія дыпляматы ў Міністэрства замежных справаў Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускай амбасадзе ў Кіеве нічога не пагражае. МЗС Украіны адрэагавала на ноту МенскуКрыж стаіць і дагэтуль, нягледзячы на заявы гарадзкіх уладаў аб неабходнасьці ўзгадняць усталяваньне любых памятных знакаў на тэрыторыі сталіцы.
Сяргей Кароткіх — былы сябра неанацысцкіх арганізацый у Беларусі і Расеі, удзельнік украінскага руху «Азоў», які Дзярждэпартамэнт ЗША назваў «нацыяналістычнай групай нянавісьці» (прадстаўнікі Азова адмаўляюць гэтую ацэнку дыпляматаў).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён ня мог учыніць самагубства». Дзяўчына Віталя Шышова — пра апошнія дні ягонага жыцьцяЗ афіцыйнай рэгістрацыяй, але зь іншымі кіраўнікамі
Тады ж Сяргей Кароткіх вырашыў зарэгістраваць арганізацыю з назвай «Беларускі дом ва Ўкраіне». Маючы сяброў ва ўкраінскай уладзе, ён здолеў ажыцьцявіць гэтую ідэю вельмі хутка. Ужо 7 сьнежня 2020 году арганізацыя мела афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Ўкраіны з двума кіраўнікамі: Віталём Шышовым і Радзівонам Батуліным.
Апошні — ня толькі ідэалягічны паплечнік Сяргея Кароткіх. Украінскія СМІ называлі яго целаахоўнікам і зьвярталі ўвагу, што яны разам ў ліпені 2019-га ўдзельнічалі ў нападзе на экс-прэзыдэнта Пятра Парашэнку, калі той ішоў на допыт у Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны.
Зь вясны БДУ, як усё часьцей сталі называць гэтую арганізацыю, браў актыўны ўдзел у большасьці беларускіх акцыяў у Кіеве, а 27 ліпеня зладзіў альтэрнатыўны захад з нагоды 31-й гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Дапамога беларусам
Апрача ўдзелу ў акцыях, БДУ дапамае беларусам-эмігрантам, найперш тым, у каго не было грошай на ўладкаваньне на новым месцы і былі праблемы з атрыманьнем віду на жыхарства. Арганізацыя запісвала кароткія відэаролікі аб сваёй працы зь беларускай дыяспарай.
Апроч таго, актывісты БДУ запрашалі беларусаў праходзіць вайсковую падрыхтоўку ў адным з кіеўскіх клюбаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Bellingcat заявіў пра ўкараненьне ФСБ у беларускія апазыцыйныя структуры ва Ўкраіне