Як паведамілі праваабаронцам «Вясны», 2 жніўня на лецішчы на сьвяткаваньні дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фольк-гурту Irdorath. Пэўна, яны сьвяткавалі дзень народзінаў вакалісткі гурту Надзеі Ірдарат.
Затрыманьне праводзілі міліцыя Менскай вобласьці і САХР (спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня).
Спачатку паведамлялася пра затрыманьне мінімум шасьцёх чалавек. Сярод іх — Антон Шнып, Пётра Марчанка, Павал Шмыга, Уладзімер Калач, Юлія Юніцкая і Аляксандар Сінкевіч. Пасьля затрыманьня іх даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі.
Усе яны сталі падазраванымі ў крымінальнай справе па факце «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і ўдзелу ў іх».
У дачыненьні астатніх затрыманых 2 жніўня былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаваньне патрабаваньням міліцыянтаў пры затрыманьні.
Затрыманым ад 28 да 43 гадоў, сярод іх — мэнэджэр фірмы, дызайнэр, мастацкі кіраўнік і дырыжор народнага хору. Астатнія — беспрацоўныя. Як пішуць сілавікі, многія прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасьці, у тым ліку за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах.
У жніўні мінулага году група «дудароў» неаднаразова ўзначальвала калёну пратэстоўцаў і «выкарыстаньнем музычных інструмэнтаў заклікала людзей да несанкцыянаванага мерапрыемства».
На кадрах МУС у затрыманых мужчын на целе заўважныя пабоі, затрыманьне здымалі з дрона.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кліп гурту «Дай дарогу!» «Баю-бай» прызналі экстрэмісцкім матэрыяламУ Берасьці затрымалі актывісту руху супраць пабудовы акумулятарнага заводу
Тэлеграм-канал «Вясна Брэст» паведамляе аб затрыманьні берасьцейскага актывіста Алега Вялава. Паводле зьвестак праваабаронцаў, цяпер Вялаў у ізалятары.
Алег Вялаў вядомы як актывісту руху супраць пабудовы берасьцейскага акумулятарнага заводу. Як паведамілі яго знаёмыя, спачатку дома ў актывіста правялі ператрус. Затым Вялава затрымалі ў межах адміністрацыйнай справы, але за што дакладна — невядома. Актывіст знаходзіцца ў Ленінскім ІЧУ Берасьця, чакаецца суд.