На сайце Вярхоўнага суду Беларусі ў раскладзе разгляду спраў спачатку было напісана, што пазоўнікам па гэтай справе зьяўляецца Міністэства юстыцыі Расейскай Фэдэрацыі.
Паводле першай намесьніцы старшыні арганізацыі Тацяны Нядбай, гэта было зроблена праз памылку:
«Вярхоўны суд ужо выправіў яе, там ужо карэктна адлюстроўваецца ведамства. Пазоў быў ад беларускага мінюста і ягоныя прадстаўнікі былі ў судзе».
Разгляд справы па-сутнасьці чакаецца 9 жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі ліквідавалі адразу 4 праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагалі жанчынам, інвалідам і ўцекачам14 ліпеня сілавікі правялі ператрус па юрыдычным адрасе Беларускага ПЭН-цэнтру. У прадстаўнікоў ГУБАЗіК МУС была пастанова на ператрус, падпісаная генэральным пракурорам. У сувязі з пандэміяй каранавірусу арганізацыя ўжо больш за год працуе ў дыстанцыйным рэжыме, таму па юрыдычным адрасе нікога з супрацоўнікаў не было.
Паводле першай старшыні арганізацыі Тацяны Нядбай, сілавікі правялі ператрус у іншай арганізацыі, у якой такі самы юрыдычны адрас, канфіскавалі ўсю тэхніку. ПЭН-цэнтру, які ўзначальвае нобэлеўская ляўрэатка ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, вядома аб крымінальнай справе паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разам з 60 няўрадавымі арганізацыямі ўлады Беларусі закрылі і адну прарасейскую19 ліпеня стала вядома пра арышт рахункаў Беларускага ПЭН-цэнтру, а 22 ліпеня зьявілася інфармацыя, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі арганізацыі.
Міжнародны ПЭН-клюб — сусьветнае аб’яднаньне прафэсійных літаратараў, заснаванае ў Лёндане 5 кастрычніка 1921 году, каб пашыраць супрацоўніцтва прадстаўнікоў творчых прафэсіяў і абараняць іх правы. Беларускі ПЭН-цэнтар створаны ў 1989 годзе. У 2010 годзе Міжнародны ПЭН-клюб налічваў больш за 140 аўтаномных прадстаўніцтваў у розных краінах сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Курс на таталітарызацыю працягнецца. Карбалевіч пра вынікі сустрэчы Лукашэнкі з вэртыкальлю