Арганізацыя павінна выявіць усе факты і выслухаць усіх, хто мае дачыненьне да справы, каб ужыць далейшыя захады, заявіў прэс-сакратар МАК Марк Адамс.
У панядзелак бягуха атрымала гуманітарную візу ў пасольстве Польшчы ў Токіё пасьля падзеяў, якія яна назвала спробай выкраданьня з мэтай прымусовай рэпатрыяцыі за яе крытыку беларускіх спартовых чыноўнікаў.
Заўтра яна адлятае з Токіё ў Варшаву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен назваў перасьлед Ціманоўскай актам транснацыянальных рэпрэсіяўМАК запытаў пісьмовых тлумачэньняў ад Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі пра здарэньне, сказаў Адамс.
Ён не сказаў, калі МАК завершыць расьсьледаваньне.
Ціманоўская ў некалькіх размовах запэўніла МАК, што пачуваецца абароненай і цяпер знаходзіцца ў бясьпечным месцы, сказаў Адамс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціманоўская вылеціць у Польшчу 4 жніўняМАК таксама зьвязаўся з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Польшчы, каб абмеркаваць, як падтрымліваць Ціманоўскую ў будучыні, сказаў ён.
Ён падкрэсьліў, што бясьпека спартоўцаў — галоўны прыярытэт МАК, і сказаў, што падыход МАК у гэтым выпадку павінен быць пасланьнем усім спартоўцам аб тым, што кіроўныя органы Алімпіяды прыслухоўваюцца да іхных праблемаў.