Мяркуецца, што на запісе галасы галоўнага трэнэра алімпійскай зборнай Беларусі Юрыя Маісевіча і начальніка нацыянальнай каманды ў лёгкай атлетыцы Артура Шумка.
Чыноўнікі вінавацяць Крысьціну Ціманоўскую ў «глупстве» і кажуць, што яна паставіла пад пагрозу кар’еры і лёсы многіх людзей.
Таксама чыноўнікі фактычна прызнаюць, што ніякага мэдычнага агляду Крысціны Ціманоўскай не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Загад прыбраць мяне з Гульняў паступіў з вышэйшага, чым міністэрства спорту, узроўню». Ціманоўская ў інтэрвію «Трыбуне»Сёньня вечарам Чэхія прапанавала Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону
Міністар замежных справаў Чэхіі Якуб Кулганэк заявіў пасьля кансультацыяў з прэм’ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам і міністрам унутраных справаў Янам Гамачэкам, што Чэхія гатовая надаць Крысьціне Ціманоўскай візавую падтрымку і міжнародную абарону на тэрыторыі Чэскай Рэспублікі.
Паводле Кулганка, амбасада Чэхіі ў Токіё ўжо атрымала адпаведныя інструкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спрынтэрка Ціманоўская, якую за крытыку спрабавалі вывезьці з Алімпіяды, прыехала ў амбасаду Польшчы ў ТокіёРаней сёньня стала вядома, што Крысьціну Ціманоўскую, якая заўтра мела ўзяць удзел на Алімпіядзе ў Токіё у кваліфікацыйным забегу на дыстанцыі 200 мэтраў, за крытыку спартовых функцыянэраў паспрабавалі супраць яе волі вывезьці ў Беларусь. У аэрапорце яна зьвярнулася па дапамогу да паліцыі і ня села ў самалёт.