Паводле яго, цяпер у Беларусі «завяршаецца сыстэмная работа па навядзеньні парадку ў інфармацыйным полі».
«Тут важна разумець: мы змагаемся не з іншадумствам або рознымі думкамі. Крый божа. Пад гэтую марку выразаць розныя пункты гледжаньня — усё, прападзем, загіне краіна. Проста свабода слова, якую мы абараняем канстытуцыйна, сёньня перарасла ў экстрэмісцкую дзейнасьць. І супраць гэтага мы будзем змагацца жорстка і рашуча. Мы не адступім», — заявіў Лукашэнка, якога цытуе БЕЛТА.
Паводле Лукашэнкі, улады Беларусі «заўжды ўспрымалі крытыку адэкватна», але «адна гісторыя — крытыкаваць уладу, іншая — заклікаць да бунту і крывавых расправаў з тымі, хто не падтрымлівае гэтыя так званыя рэвалюцыйныя, бандыцкія настроі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За кратамі, бо журналістыЁн паставіў задачу мясцовай вэртыкалі ўлады больш актыўна працаваць з рэгіянальнымі сродкамі масавай інфармацыі. Паводле Лукашэнкі, кожны старшыня выканкаму павінен мець дакладнае ўяўленьне, якія СМІ і іншыя інфармацыйныя рэсурсы працуюць у ягоным горадзе ці раёне, якую рэдакцыйную палітыку яны праводзяць, якой падтрымкай насельніцтва карыстаюцца.
«Намесьнік старшыні, які курыруе пытаньні ідэалёгіі і інфармацыі, павінен у твар ведаць усіх журналістаў, блогераў, адміністратараў тэлеграм-каналаў і чатаў, якія пражываюць і працуюць у раёне, працаваць зь імі асабіста. Усё павінна быць ня проста пад кантролем, а рабіцца з вашага дазволу», — заявіў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра няўрадавыя арганізацыі і СМІ: «Ідзе зачыстка»У 2020 годзе было зафіксавана:
- 480 затрыманьняў журналістаў;
- 97 фактаў, калі журналісты адбывалі адміністрацыйныя арышты;
- журналісты правялі за кратамі больш за 1200 дзён;
- пасьля дня выбараў 9 жніўня было зафіксавана як мінімум 62 факты фізычнага гвалту ў дачыненьні да журналістаў;
З пачатку 2021 году (статыстыка на сярэдзіну ліпеня):
- адбыліся 87 затрыманьняў журналістаў і 107 ператрусаў;
- зафіксавана 6 фактаў нападу на журналістаў пры выкананьні імі прафэсійных абавязкаў;
- 21 раз журналісты адбывалі адміністрацыйны арышт;
- 38 разоў ім прызначаліся штрафы. Агульная сума штрафаў — 46 тысяч беларускіх рублёў.
На цяперашні момант за кратамі застаюцца 27 прадстаўнікоў СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працаваць журналістам незалежнага СМІ раўназначна самагубству». Як выданьні перажываюць ціск уладаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заява БАЖ: неадкладна спыніць зьнішчэньне незалежных мэдыяў