Як стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна», 5 жніўня пачнецца суд над спартоўцам Аляксеем Кудзіным. Яго абвінавачваюць у «супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадзкі парадак» (ч. 2 арт. 363 КК).
Суд пачнецца ў чацьвер у 10:30. Судзьдзя суду Маладачанскага раёну — Вольга Дубовік.
Раней Расея выдала Беларусі байца ММА, чэмпіёна сьвету Аляксея Кудзіна. Цяпер ён у СІЗА № 1 у Менску. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Расеі дазволіў экстрадыцыю ў Беларусь актывіста насуперак забароне Эўрапейскага суду ў правах чалавека- Раней апэляцыйны суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў у сіле рашэньне Маскоўскага абласнога суду аб экстрадыцыі спартоўца на радзіму, дзе яму пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі па артыкуле аб супраціве супрацоўніку праваахоўных органаў.
- У жніўні 2020 году Кудзін удзельнічаў у пратэстах у Маладэчне, калі адбыліся сутыкненьні зь сілавікамі. Спартоўца спачатку зьмясьцілі пад адміністрацыйны арышт, пасьля аштрафавалі, а потым завялі на яго крымінальную справу. У лістападзе Кудзін не зьявіўся ў суд, улады абвясьцілі яго ў вышук.
- Аляксея Кудзіна затрымалі ў Расеі ў студзені 2021-га. У лютым Генэральная пракуратура Беларусі накіравала ў РФ зварот аб экстрадыцыі. Беларускія спартоўцы напісалі не адну пэтыцыю да расейскіх уладаў з просьбай прыпыніць экстрадыцыю чэмпіёна ў Беларусь. У абарону Аляксея Кудзіна выступілі таксама праваабаронцы фонду «Грамадзянскае спрыяньне» і Маскоўскі Хэльсынскі камітэт.
- ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі арыштавалі 7 беларусаў, якія шукалі там прытулку. ВІДЭА