Кампанію Google LLC прызналі вінаватай у парушэньні заканадаўства РФ у галіне пэрсанальных зьвестак (частка 8 артыкулу 13.11 КаАП). Гэта першы падобны штраф, вынесены кампаніі, падкрэсьлівае агенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Францыя аштрафавала Google за манаполію ў онлайн-рэклямеУ траўні сёлета кампаніі Google прысудзілі штраф памерам 6 млн расейскіх рублёў за невыдаленьне «супрацьпраўнага кантэнту» з «заклікамі» да ўдзелу ў зімовых акцыях у падтрымку палітыка Аляксея Навальнага.
Дагэтуль кампанія Google упершыню падала пазоў да «Роскомнадзора», бо ведамства патрабавала выдаліць зь ютубу 12 ролікаў, дзе, паводле вэрсіі Генэральнай пракуратуры, ёсьць заклікі ўдзельнічаць у студзеньскіх мітынгах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: G7: Буйныя IT-карпарацыі з гэтага часу будуць па-новаму плаціць падаткі«Роскомнадзор» ня раз штрафаваў такія замежныя сэрвісы, як Google, Facebook і Twitter, за адмову выдаліць на яго патрабаваньне «забароненую інфармацыю». Толькі ў пачатку красавіка сэрвіс мікраблогаў Twitter аштрафавалі за гэта на 8,9 млн расейскіх рублёў.
Да гэтага ўлады замарудзілі працу сацыяльнай сеткі і пагражалі блякаваньнем, але ад гэтага пазьней адмовіліся. Пры гэтым запаволеньне захаваецца на мабільных прыладах. «Роскомнадзор» пасьля гэтага «ў разе невыдаленьня забароненай інфармацыі» пагражаў запаволеньнем працы кампаніі Google.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супрацоўнікі Google прызналіся ў сачэньні без дазволу за карыстальнікамі смартфонаў