На Алімпіядзе ў Токіё ў чацьвер, 29 ліпеня, было зафіксавана 24 выпадкі заражэньня каранавірусам, сярод заражаных трое спартоўцаў.
Пра гэта ў чацьвер паведамілі арганізатары Гульняў. Гэта абсалютны максымум інфікаваньняў падчас Гульняў, пачынаючы зь першага дня кантролю — 1 ліпеня. Агулам заражэньняў на Алімпіядзе ўжо амаль 200.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падпісанткі ліста свабодных спартоўцаў Дар’я Барысевіч і Марыя Жодзік ня выступяць на Алімпіядзе ў ТокіёАдначасова сама больш заражэньняў у Токіё: там напярэдадні зафіксавалі 3177 выпадкаў у дзень. У той жа час Міжнародны алімпійскі камітэт ня бачыць сувязі паміж Алімпіядай і ўсплёскам хваробы ў Токіё. Паводле прадстаўнікоў арганізацыі, невядомы ніводны выпадак перадачы вірусу ад спартоўца ці супрацоўніка Алімпіяды японскаму насельніцтву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Токіё, які прымае Алімпійскія гульні, рэкордны прырост хворых з COVID-19Імёны алімпійцаў, у якіх каранавірус быў выяўлены 29 ліпеня, пакуль трымаюць у сакрэце.