Тэлеграм-канал «Вясна» піша са спасылкай на жыхароў Малінаўкі, што Сяргей «Хлопотное Дельце» Міронаў і яго мама на волі.
Напярэдадні сілавікі правялі ператрус, забралі ў іх кампутар і тэлефоны, расказала Свабодзе маці Сяргея.
Сяргея і маму забралі з кватэры ўчора ўвечары, пасьля ператрусу.
Хто такі Сяргей Міронаў
Рабочы менскага прадпрыемства «Інтэграл» Сяргей Міронаў стаў вядомы пасьля затрыманьня 26 кастрычніка на вечаровай акцыі пратэсту. Падчас здымкаў міліцэйскага роліку, апублікаванага на наступны дзень пасьля затрыманьня, ён жартам сказаў, што «ўвогуле не хацеў страйкаваць, бо гэта „хлопотное дельце“», а далей плянуе займацца ўсурʼёз бегам — «гонять во всю мощь». Ролік хутка разышоўся ў сетках, а гэтыя фразы сталі мэмамі.
Маці Сяргея Міронава Сьвятлану Чапурку ўжо двойчы каралі адміністрацыйнымі арыштамі на 12 дзён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хлопотное дельце». Першае інтэрвію з тым самым героем мэмаў зь відэароліка МУС