Галоўны дырыжор расказаў, чаму яго звольнілі з опэрнага тэатру
Your browser doesn’t support HTML5
Галоўны дырыжор Адэскага нацыянальнага тэатру опэры і балету Вячаслаў Чарнуха-Воліч расказаў Свабодзе Premium, чаму ў жніўні 2020-га яму давялося сысьці з пасады галоўнага дырыжора беларускай опэры праз два дні пасьля прызначэньня. Музыка тлумачыць, чаму лічыць найбольш актуальным творам для Беларусі «Дзікае паляваньне караля Стаха», і лічыць, што як дырыжор у сучасным сьвеце ня можа быць дыктатарам, так і ў палітыцы – гэта мінулая эпоха.