«Стала вядома, што суд па ліквідацыі Беларускага ПЭНу прызначаны на 3 жніўня. Даведаліся, бо самі тэлефанавалі ў прыёмную. Ніякіх пісьмовых апавяшчэньняў пакуль не атрымлівалі», — напісала Нядбай у Фэйсбуку.
14 ліпеня сілавікі правялі ператрус па юрыдычным адрасе Беларускага ПЭН-цэнтру. У прадстаўнікоў ГУБАЗіК МУС была пастанова на ператрус, падпісаная генэральным пракурорам. У сувязі з пандэміяй каранавірусу арганізацыя ўжо больш за год працуе ў дыстанцыйным рэжыме, таму па юрыдычным адрасе нікога з супрацоўнікаў не было.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтар дзяржаўнага гімна і нобэлеўская ляўрэатка. Хто кіраваў пісьменьніцкімі арганізацыямі, якія рэпрэсуе рэжым ЛукашэнкіПаводле Тацяны Нядбай, сілавікі правялі ператрус у іншай арганізацыі, у якой такі самы юрыдычны адрас, канфіскавалі ўсю тэхніку. ПЭН-цэнтру, які ўзначальвае нобэлеўская ляўрэатка ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, вядома аб узбуджэньні справы па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на спрычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы), ч. 1 арт. 357 (змова або іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ПЭН-цэнтар: За першае паўгодзьдзе ў Беларусі зафіксаваны 621 выпадак парушэньня культурных правоў і правоў дзеячаў культуры19 ліпеня стала вядома пра арышт рахункаў Беларускага ПЭН-цэнтру, а 22 ліпеня зьявілася інфармацыя, што Міністэрства юстыцыі падало пазоў аб ліквідацыі арганізацыі.