«З 1 студзеня па 21 ліпеня на літоўска-беларускай дзяржаўнай мяжы крытычна павялічылася колькасьць нелегальных мігрантаў з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Літвы. І ў сувязі з гэтым літоўскі бок, адчуваючы недахоп тэхнічных сродкаў для абсталяваньня мяжы, зьвярнуўся да Ўкраіны з просьбай аб гуманітарнай дапамозе ў выглядзе адпаведнага калючага дроту для ўзмацненьня мяжы», — паведаміў міністар замежных спраў Дзьмітро Кулеба на пасяджэньні ўраду.
Рашэньне аб выдзяленьні Літве гуманітарнай дапамогі пасьля дапрацоўкі будзе накіравана ў Офіс прэзыдэнта для падпісаньня Ўладзімірам Зяленскім адпаведнага ўказу.
Дэталі наконт аб’ёмаў калючага дроту для абсталяваньня мяжы Літвы зь Беларусьсю на пасяджэньні ўраду не паведамляліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менскія ВНУ падвышаюць плату за навучаньне: да 5000 рублёў за годПаводле памежнай службы Літвы, незаконна перасекчы мяжу ў ноч з аўторка на сераду зьбіраўся 171 мігрант. Усе затрыманыя прадставіліся грамадзянамі Іраку альбо мелі дакумэнты гэтай краіны. Ад пачатку году ў Літву зь Беларусі спрабавалі нелегальна трапіць 3027 мігрантаў.