«Мне сказалі: «Ваш муж знаходзіцца ў турме, вы таксама сядзеце на 15 гадоў. Мы ведаем, дзе вашы дзеці, іх аддадуць у дзіцячы дом».
Гэтак расказала Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію выданьню Buzzfeed, згадваючы складаны момант перад тым, як у жніўні летась вымушана пакінула Беларусь пасьля таго, як падала скаргу на вынікі выбараў у ЦВК Беларусі.
Яна дадала: «Мне ў жудасных падрабязнасьцях расказвалі пра тое, як з жанчынамі абыходзяцца ў турме».
Увечары 10 жніўня 2020 году Сьвятлана Ціханоўская разам з адвакатам Максімам Знакам зайшла ў будынак ЦВК на плошчы Незалежнасьці ў Менску, каб падаць скаргу на афіцыйныя вынікі выбараў. З ЦВК Максім Знак выйшаў ужо адзін. Сьвятлана вымушана выехала зь Беларусі ў Літву ўначы разам з паплечніцай Марыяй Мароз і ейнымі дзецьмі. Знак у верасьні трапіў за краты, дзе знаходзіцца і па сёньня і прызнаны палітвязьнем.
Летась у кастрычніку ўлады Беларусі абвясьцілі Сьвятлану Ціханоўскую ў вышук паводле ч. 3 арт. 361 за «заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу і дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Колькі яшчэ міжнародных адносін Расеі давядзецца сапсаваць дзеля падтрымкі чалавека, які прайграў выбары?» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская ў ЗША ўсклала кветкі да помнікаў Касьцюшку, ахвярам Галадамору і камунізму ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаго дамаглася Ціханоўская ў ЗША? Адказвае яе прадстаўнік у міжнародных справах