Сьпявачка Вера Брэжнева падала пазоў да гандлёвага дому «Палесьсе»

Ілюстратыўнае фота.

Сьпявачка лічыць, што там незаконна выкарысталі яе фанаграму.

Суд заплянаваны на 6 кастрычніка. Інфармацыя пра паседжаньне зьявілася на сайце Вярхоўнага суду.

У ролі пазоўніка выступае Вера Віктараўна Кіперман (сапраўднае імя Веры Брэжневай). У Беларусі яе інтарэсы будзе прадстаўляць Беларускае таварыства аўтараў, выканаўцаў і іншых праваўладальнікаў.

Праз суд яны плянуюць спагнаць зь менскага ЗАТ «Гандлёвы дом „Палесьсе“» кампэнсацыю ў сувязі з парушэньнем выключнага права на аб’екты сумежных правоў.

У камэнтары парталу «Онлайнер» прадстаўнікі БТАВП адзначылі, што прэтэнзія паўстала па факце незаконнага выкарыстаньня фанаграмы.

Сума кампэнсацыі, якую хоча атрымаць Вера Брэжнева, не афішуецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі ПЭН лабіюе міжнародны закон, які скасуе аўтарскае права для перакладаў на беларускую мову