9 чэрвеня судзьдзя Яўген Брэган пакараў актывістку «Эўрапейскай Беларусі» 2 гадамі калёніі агульнага рэжыму.
У Берасьцейскім абласным судзе 27 ліпеня разгледзелі апэляцыю на прысуд Паліне Шарэндзе-Панасюк.
Паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна», калегія разам з судзьдзёй Крамянеўскай, якая дакладвала, вырашыла, што суд першай інстанцыі вынес правільны вырак, прызнаўшы жанчыну вінаватай па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- арт.368 (абраза Лукашэнкі),
- арт.369 (абраза прадстаўніка ўлады),
- арт.364 (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненьні да супрацоўніка органаў унутраных справаў).
У выніку прысуд пакінулі бязь зьменаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Застаецца нязломнай». Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк 200 дзён за кратаміМаці двух малалетніх сыноў Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі на самым пачатку 2021 году. Актывістка за кратамі ўжо 205 дзён. Муж Паліны, актывіст Андрэй Шарэнда, ад крымінальнага перасьледу зьехаў зь Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я перад бандытамі не ўстаю». Як у Берасьці судзяць актывістку Паліну Шарэнду-Панасюк ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маму захапілі чорныя дзядзькі». Гісторыя берасьцейскіх актывістаў Паліны і Андрэя Шарэндаў