Пра гэта паведамляе спартовы рэсрус Tribuna са спасылкай на прэс-службу хакейнай акадэміі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэскі хакейны трэнэр: Нязломная Беларусь? Трагікамэдыя!Раней Дзьмітры Катаеў трэніраваў зборныя каманды Беларусі U16, U17 і U18, а таксама працаваў у менскім «Юнацтве». Летась у жніўні ён паставіў подпіс пад адкрытым лістом спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту, а ўжо ў кастрычніку быў вымушаны пакінуць клюб. Прычынай стаў ціск з боку кіраўніцтва, зьвязаны з праявай яго грамадзянскай пазыцыі.
«Мне далі ясна зразумець: калі не памяняю сваю пазыцыю, працяг працы ў „Юнацтве“ немагчыма, — казваў спэцыяліст у інтэрвію Tribuna. — Я ня мог трываць таго, што адбывалася ў Беларусі адразу пасьля выбараў. Не разумею, як на такое можна заплюшчваць вочы. Падпісваючы ліст, я так ці інакш выказаў свой пункт гледжаньня адносна падзеяў у краіне. Гэта тычыцца і сілавікоў, і ўсёй палітычнай абстаноўкі. Усе пункты, агучаныя ў пэтыцыі спартоўцаў, цалкам падтрымліваю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Імідж дзяржавы адменены чэмпіянат ужо не пагоршыць», — былы топ-мэнэджэр Беларускай фэдэрацыі хакеюДзьмітрый Катаеў быў перакананы, што прафэсійныя якасьці і набыты вопыт дазволяць знайсьці сабе прымяненьне. Што і здарылася ў выпадку адной зь найлепшых камандаў Кантынэнтальнай хакейнай лігі.