Як паведаміў лідэр руху Юрась Губарэвіч, пасьля больш як дзьвюх гадзін працэсу суд вырашыў прыпыніць разгляд гэтай справы:
«Мы па-ранейшаму лічым, што падставаў для вынясеньня папярэджаньня ў Мін'юста не было. Таму на мінулым тыдні падалі ў Вярхоўны суд пазоў аб яго адмене. Таму нас чакае новая судовая спрэчка зь Мін'юстам, па тых жа пытаньнях, але ўжо ініцыяваная Рухам», — напісаў Губарэвіч у Фэйсбуку.
14 ліпеня ў цэнтральным офісе арганізацыі ў Менску прайшоў ператрус, пасьля чаго памяшканьне апячаталі. 19 ліпеня стала вядомая дата працэсу аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня.
Тады кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч казаў, што ведамства мела ўсе неабходныя дакумэнты, каб закрыць справу, аднак не захацела зрабіць гэта ў дасудовым парадку.
«У працэсе дасудовага разгляду высьветлілася, што асновай для вынесенага папярэджаньня ад 25 траўня, якога мы не атрымалі і таму не змаглі своечасова на яго адрэагаваць, сталі нібыта праблемы зь юрыдычным адрасам і абраньнем кіроўных органаў», — адзначаў Юрась Губарэвіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 20 ліпеня: Актывісту Вінаградаву дадалі новыя 30 сутак пасля 15 дзён арыштуПры гэтым ён зьвярнуў увагу, што Міністэрства юстыцыі адначасова падпісала папярэджаньне, дзе сьцьвярджалася, што паўнамоцтвы кіраўніка арганізацыі скончыліся ў 2020 годзе, і ў гэты ж момант занесла ў пасьведчаньне працяг тых паўнамоцтваў да 2022-га.
Рух «За свабоду» быў заснаваны экс-кандыдатам у прэзыдэнты на выбарах 2006 году Аляксандрам Мілінкевічам.
На 30 ліпеня прызначана таксама пасяджэньне па пазове Міністэрства юстыцыі аб прыпыненьні дзейнасьці грамадзкага аб’яднаньня «Прававая ініцыятыва».
«Прававая ініцыятыва» — некамэрцыйная недзяржаўная арганізацыя, якая займаецца абаронай правоў чалавека. Створана ў 1996 годзе. 16 ліпеня па месцы рэгістрацыі старшыні абʼяднаньня Вольгі Фёдаравай адбыўся ператрус у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сама кіраўніца ад сёлетняга сакавіка знаходзіцца за межамі Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «ПЭН-цэнтру» да абʼяднаньня літоўцаў «Віціс». Каля 20 арганізацыяў ліквідуюць праз суды. СЬПІСНяўрадавыя арганізацыі, якія маюць статус установаў, пасьля заяў Лукашэнкі ліквідуюць адміністрацыйным чынам, а грамадзкія арганізацыі — у судах.
У раскладзе Менскага гарадзкога суду на гэты тыдзень значыцца больш за дзясятак працэсаў аб ліквідацыі фондаў і грамадзкіх аб’яднаньняў. Пазоўнікам ва ўсіх выпадках выступае Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крэмль рыхтуе сабе «новага Лукашэнку». Шчырая гутарка зь Мілінкевічам пра пандэмію і палітыку