Такім чынам камісія можа падоўжыць дзеяньне нулявога мыта на імпарт электрамабіляў на тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага саюзу яшчэ на два гады. Раней паведамлялася, што мыта можа вярнуцца ўжо ў пачатку наступнага году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Беларусі адмовіўся ад ільготнага рэжыму ўвозу электрамабіляўЯк гаворыцца ў матэрыялах камісіі, на якія спасылаецца «Інтэрфакс», з такой ініцыятывай зьвярнулася Беларусь.
«На думку беларускага боку, увядзеньне прапанаванай меры будзе спрыяць стварэньню ўмоваў для фармаваньня рынку электрамабіляў у дзяржавах — сябрах саюзу як асновы для наступнага этапу разьвіцьця электрычнага транспарту — вытворчасці электрамабіляў, павелічэньню колькасьці аб’ектаў зараднай інфраструктуры, стымуляваньню ўжытку экалягічна чыстага аўтатранспарту для паляпшэньня абстаноўкі ў буйных гарадах», — тлумачыцца ў праекце рашэньня рады камісіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пакупнікоў электрамабіляў вызвалілі ад аплаты ПДВ, яны змогуць бясплатна паркаваццаУ Эўразійскім эканамічным саюзе ўжо дзейнічае нулявая стаўка імпартнага мыта для легкавых аўтамабіляў з электрычным рухавіком. Яна ўведзеная летась 16 сакавiка да канца 2021 году і пашыраецца на прывоз электрамабіляў як юрыдычнымі, так і фізычнымі асобамі.
Нулявая стаўка таксама дзейнічала з 15 верасьня 2016 году да 31 жніўня 2017-га, аднак кароткі пэрыяд не дазволіў дасягнуць заплянаваных вынікаў, адзначалі тады ў камісіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Электрамабілі ў Нарвэгіі занялі больш за палову рынку новых машынПаводле Дзяржаўтаінспэкцыі Беларусі, бязмытны прывоз электрамабіляў паспрыяў імкліваму росту колькасьці гэтага транспарту. Калі пяць гадоў таму ў краіне было прыклада 100 электрамабіляў, то цяпер лічба набліжаецца да 5 тысяч, а у канцы году плянуецца перасягнуць адзнаку ў 7,5 тысяч экалягічных легкавікоў.