Як прымушаюць падпісваць паперы аб супрацы з КДБ

Your browser doesn’t support HTML5

Праваабаронца і журналіст-фрылансэр з Рэчыцы Андрусь Мядзьведзеў быў вымушаны ўцячы ва Ўкраіну ад перасьледу сілавікоў падчас так званай «зачысткі». Спасылаючыся на свой уласны досьвед, ён расказаў у эфіры Свабода Premium пра тое, як за кратамі прымушаюць прызнавацца на камэру і падпісваць паперы аб супрацы са спэцслужбамі.