Пра гэта паведамляе таджыцкая служба Радыё Свабода са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе. Інцыдэнт, як сьцьвярджаецца, адбыўся ўвечары 20 ліпеня, адразу пасьля сьмерці 64-гадовай сястры кіраўніка дзяржавы.
Паводле крыніц, сястра прэзыдэнта лячылася ад каранавірусу ў мэдычным цэнтры пры выканаўчым апараце прэзыдэнта Таджыкістану. Спэцыяльна для яе запрасілі спэцыялістаў зь Нямеччыны, Расеі і Ўзбэкістану: яны за дзьве гадзіны да сьмерці сястры прэзыдэнта назвалі няправільнымі мэтады лячэньня мясцовых лекараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эмамалі Рахмон пяты раз заступіў на пасаду прэзыдэнта Таджыкістану«Гэтае заключэньне выклікала лютасьць і абурэньне дзяцей (сястры прэзыдэнта. — РС), якія адразу пасьля сьмерці маці напалі на лекараў і прысутных мэдыкаў-чыноўнікаў. Супакоіць іх здолеў толькі Рустам Эмамалі, старэйшы сын прэзыдэнта», — сьцьвярджае суразмоўца Свабоды.
Больш за ўсё пацярпеў міністар аховы здароўя і сацыяльнай абароны насельніцтва Абдулазода — ён нібыта атрымаў моцны ўдар у сківіцу, у кіраўніка мэдычнага цэнтру — траўма галавы. Лекары атрымалі лёгкія траўмы, паведамілі журналістам крыніцы ў МУС і Міністэрстве аховы здароўя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «перавыбіраецца» адзіны постсавецкі лідэр, які ва ўладзе даўжэй за Лукашэнку