Улады Беларусі пачалі масавую атаку на дзясяткі няўрадавых арганізацый, якія традыцыйна складалі касьцяк дынамічнай грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі. Пра гэта пішуць Таня Локшына і Рэйчэл Дэнбэр, намесьніцы дырэктара аддзелу Эўропы і Цэнтральнай Азіі ў міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «ПЭН-цэнтру» да абʼяднаньня літоўцаў «Віціс». Каля 20 арганізацыяў ліквідуюць праз суды. СЬПІСАўтаркі адзначаюць, што да гэтага часу праваабарончым і іншым няўрадавым арганізацыям у Беларусі шмат гадоў удавалася неяк выжываць ва ўмовах створанага Лукашэнкам аўтарытарнага рэжыму. «Але тое, што адбылося на гэтым тыдні, азначае канец грамадзянскай супольнасьці, якую мы прывыклі бачыць у Беларусі. Няма сумневаў, што грамадзянская актыўнасьць працягнецца — але цяпер, хутчэй за ўсё, гэта будзе жыцьцё ў падпольлі або ў выгнаньні», — сьцьвярджаюць яны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заявы Лукашэнкі пра «зачыстку» ўлады ліквідуюць дзясяткі беларускіх НДА. СЬПІС«Давайце больш ня будзем называць тое, што адбываецца, „наступам на грамадзянскую супольнасьць“. На нарадзе зь міністрамі 22 ліпеня сам Аляксандар Рыгоравіч не пасаромеўся загаварыць менавіта пра „зачыстку“, і нам таксама варта называць рэчы сваімі імёнамі. Ключавыя міжнародныя актары павінны разам стаць на абарону грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі і супрацьстаяць спробам расправы над ёю», — заключаюць Таня Локшына і Рэйчэл Дэнбэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадарка ЗША адрэагавала на масавае закрыцьцё няўрадавых арганізацый у БеларусіHuman Rights Watch нагадвае:
- закручваньне гаек у Беларусі нарастае ўжо год
- за кратамі цяпер больш як 500 чалавек
- ад арыштаў журналістаў, ператрусаў у рэдакцыях і закрыцьця СМІ ўлады перайшлі да вынішчэньня грамадзянскіх групаў, якія адстойваюць шырокі спэктар правоў
- паралельна ідзе ціск на адвакатаў, якія пад пагрозай крымінальнага перасьледу ня могуць нават камэнтаваць абвінавачаньні, што выстаўляюцца фігурантам такіх спраў
- улады за адзін дзень 23 ліпеня закрылі звыш 40 НДА