Валерыю Касьцюгову абвінавачваюць у «змове і закліках да захопу ўлады». За гэта жанчыне пагражае працяглы тэрмін зьняволеньня.
30 чэрвеня сілавікі прыйшлі па экспэртку, заснавальніцу і рэдактарку сайту экспэртнай супольнасьці «Наше мнение» Валерыю Касьцюгову. Пасьля ператрусу яе зьмясцілі ў менскі ізалятар на завулку Акрэсьціна, затым — у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На палітоляга Валерыю Касьцюгову завялі крымінальную справу, яна ў СІЗА. Што вядома?Увесь гэты час не было інфармацыі, у якой менавіта справе яна праходзіць. Аднак, як стала вядома «Нашай Ніве», Валерыю Касьцюгову вінавацяць у «змове і закліках да захопу ўлады».
Аналягічнае абвінавачаньне і экспэртцы Тацяне Кузінай, якую затрымалі ў менскім аэрапорце 29 чэрвеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, у чым вінавацяць экспэртку Тацяну Кузіну, якой пагражае да 12 гадоў зьняволеньняТаксама паводле гэтых жа артыкулаў праходзяць актывістка Марыя Калесьнікава, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юрась Зянковіч.