Таксама Сьвятлана Ціханоўская наведала катэдральны сабор Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне.
Прамова Ціханоўскай у катэдральным саборы сьвятога Кірылы Тураўскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Брукліне:
У сваім выступе перад беларусамі у адным з паркаў Нью-Ёрку Сьвятлана Ціханоўская нагадала, што 25 ліпеня — дзень сьмерці Ўладзімера Караткевіча, і працытавала ягоныя словы: «Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто — і тады пераможаш».